На главную

Дмитрий Дрозд. "Землевладельцы Минской губернии. 1861 - 1900." Рецензии профессионалов.

Як компасы ў моры


Для чалавецтва ёсць дзве маласпасцігальныя рэчы: невядомая будучыня, якая схаваная за даляглядамі — тое, што адбудзецца на зямлі, калі нас ужо не будзе на ёй. І ёсць гэткае ж самае невядомае прамінулае. Тое, што адбывалася на зямлі да нашага нараджэння. Спасцігаючы мінулае — мы можам паўплываць на будучыню, каб яна лепей паслужыла нашчадкам. У вывучэнні мінулага нам спрыяюць гісторыкі.
Факты мінулага, зафіксаваныя пісьмова, захоўваюцца ў архівах, якіх розныя краіны называюць бадай аднолькава: Нацыянальны Гістарычны Архіў. Каб не загубіцца ў тым моры тысячаў і мільёнаў архіўных спраў выдаюцца даведнікі-шляхаводнікі. Яны, як компасы ў моры, наносяць пэўную сетку каардыяграмаў, дапамагаюць арыентавацца ў тым, што мы маем. Бо нават тое, што мы маем, што ацалела ў віхурах войнаў, рэвалюцый – па-ранейшаму нам застаецца недаканца распазнаным. За ўсю апошнюю (пяцідзесяцігадовую) гісторыю нашай айчыннай архіўнай справы я магу прыгадаць усяго два (два!) даведнікі-шляхаводнікі, выдадзеныя Нацыянальным архівам нашай краіны: “Центральный государственный исторический архив БССР в Минске: Путеводитель” (Мн., 1974), і такі самы, трохі дапоўнены, у 2006 (302 стар.). Таму бясспрэчнай падзеяй стаў выхад у свет капітальнага даведніка «Землевладельцы Минской губернии 1861-1900» (672 стар.).

У падмурак свайго выдання аўтар, малады гісторык Зьміцер Міхайлавіч Дрозд паклаў «Список землевладельцев Минской губернии. 1876 г.», які ў даведнік увайшоў цалкам. Апроч яго, у выданні ўключаны і Спіс земляўласнікаў Менскай губерні за 1889 год. Ужо нават звыклае фотатыпічнае ўзнаўленне гэтых рарытэтаў, да чаго не дадумаліся кіраўнікі нашых архіўных установаў, кладзецца важкай цаглінай зробленага Драздом і заслугоўвае самай шчырай падзякі. Аднак малады гісторык, не адзін год праводзячы ў чытальні архіва на вуліцы Крапоткіна, пайшоў далей, адважыўшыся смела напоўніць яе «архіўнай» часткай — тым фактычным матэрыялам, які літасціва пакінуў нам лёс, што нялітасціва дзесятак разоў пракочваўся агнявым смярчом па беларускай зямлі. Вынік шматгадовага, руплівага шчыравання проста ўражвае: прагледжаны вопісы болей чым 20-ці архіўных фондаў, у якіх захавалася агулам беручы звыш 140 000 спраў. З гэтага ўсяго маладым няўрымслівым гісторыкам пароблена каля 20000 (дваццаці тысячаў!) выпісак. Проста не верыцца, што ўся гэтая праца прароблена адным сьціплым чалавекам. У анатацыі пазначана, што даведнік найперш «адрасаваны генеалогам-професіяналам», тым хто распрацоўвае радаводныя сваіх сем'яў. Аднак я хацеў бы падкрэсліць проста неацэннае значэнне гэтага выдання (да якога, зноў жа паўтаруся, не дайшлі дзяржаўныя служачыя архіваў, якімі кіруе нашае архіўнае ўпраўленне) для тых соцен і нават тысяч краязнаўцаў па ўсяй краіне, паколькі Менская губерня ў ХІХ стагоддзі геаграфічна была расцягнута ад Бабруйска па Пінск, ад Рычыцы па Навагрудак і ад Мазыра да Барысава.

Належыць толькі вітаць працу, праробленую Зьмітром Драздом і чакаць абяцанага ім працягу другой часткі, якая храналагічна ахопіць час да 1917-1918 гг.
 

Янушкевіч Я.Я[1].
25 сакавіка 2011 г.


 



Іх патомкі жывуць сярод нас


Несумненна, што для беларускай гістарычнай навукі выданне Дзмітрам Драздом у канцы 2010 г. працы “Землевладельцы Минской губернии 1861-1900” з’явілася адметнай і даўно чаканай падзеяй.

Намі заўважана, што ў апошнія гады развіццё айчыннай гістырычнай навукі ў значнай ступені залежыць не столькі ад афіцыйных гісторыкаў, задзейнічаных на працы ў даследчых навуковых цэнтрах, але і ад тых, хто займаецца вывучэннем гісторыі краіны за межамі гэтых устаноў. У лік такіх гісторыкаў, улюбёных у сваю краіну, з поўным правам мы уключаем і Дзмітра Дразда. І тым больш каштоўна, што даследаванне выканана аўтарам не на аматарскім, а на высокім навуковым узроўні. Узроўню праведзенага даследавання, могуць пазайздросціць многія асобы, якія займаюцца вывучэннем гісторыі, і рыхтуюць да выдання вынікі сваіх навуковых досведаў.

Дагэтуль мала звяртаецца ўвагі на распрацоўку даведнікаў, складзеных з выкарыстаннем першакрыніц. Аналагічныя даследванні па матэрыялах архіваў рэспублікі праводзіліся ў асноўным навукоўцамі Польшчы, або Расіі. Тыя ж даследаванні, якія праводзіліся беларускімі гісторыкамі, у сваёй большасці не ахоплівалі такі вялізны пласт інфармацыі, які закрануў аўтар.

Вельмі слушна заўважае аўтар, што прафесіянальныя гісторыкі, могуць атрымаць неабходныя звесткі ў архіве. Але іншагароднія даследчыкі, а асабліва аматары, немаюць магчымасці праводзіць значны час у архівах у пошуку неабходных ім звестак. Ды і магчымасці архіваў задаваліць патрабаванні ўсё ўзрастаючай колькасці даследчыкаў вельмі абмежаваныя.

 Даведнік стаўся вынікам руплівай працы даследчыка, які правёў аналіз шматлікіх архіўных дакументаў аб развіцці землеўладання ў Мінскай губерніі за перыяд у 40 гадоў, з 1861 г. і па 1900 г. Для падрыхтоўкі выдання аўтар выкарыстаў вялізную колькасць дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Колькасць спраў у некаторых з іх дасягае дзесяткаў тысяч адзінак захоўвання. Толькі знаёмства з вопісамі гэтых фондаў, па прызнанню самога аўтара, запатрабавала значны час. Аўтарам прагледжана каля 140000 спраў, належачых да некалькіх дзесяткаў фондаў, зроблена каля 20000 выпісаў.

 Структура даведніка складаецца з некалькіх частак. Праца пачынаецца з прадмовы вядомага гісторыка У.М.Вяроўкіна-Шэлюты, прысвечанай стану землевалодання ў Расійскай імперыі пад час ліквідацыі рэшткаў прыгонніцтва. Назіралася павялічэнне колькасці земляў у руках сялянства і дробнага шляхецтва, якія атрымалі палёгку ў набыцця былых дваранскіх земляў.

 Вельмі важнай часткай даннай навуковай працы з’яўляюцца ўводзіны, у якіх аўтар звяртаеца да карыстальнікаў, з тлумачэннем сваіх падыходаў пры ўкладанні даведніка. Пры знаёмстве з гэтай часткай працы, пачынаючыя гісторыкі атрымаюць неабходны досвед аб асноўных прынцыпах пошуку інфармацыі пры генеалагічных даследаваннях. Асноўная частка працы складаецца са спіса землеўласнікаў ў губерніі за перыяд 1861-1900 гг. Спіс дапоўнены звесткамі аб спосабу набыцця земляў: купля, спадчына, падзел паміж спадчыннікамі і інш. Па кожнаму маёнтку дадаткова падаецца колькасць зямлі і наяўнасць млыноў, карчмы, з пазначэннем гадавога даходу з іх. Прычым прыведзены звесткі аб тым ў каго, на працягу разглядаемага перыяда, набыты землі, або хто, калі і на якіх умовах іх прадаў.

 Даследванне праведзена па больш чым 2600 населеным пунктам Мінскай губерніі. Землі пераходзілі па спадчыне да дзяцей уладальнікаў, передаваліся ў арэнду, або прадаваліся навечна. Патрэбна было прыкласці вялікія намаганні, каб на высокім навуковым узроўні прасачыць па кожнаму маёнтку, або яго часцы, змену гаспадароў на працягу амаль сарака гадоў. Аўтар прасочвае не толькі змены ў карыстанні землямі, але дае багатую інфармацыю па пытаннях, якія звязаны з валоданнем, або пераходам па спадчыне гэтых земляў. Сёння, калі людзі атрымалі права набыцця зямлі ў прыватную ўласнасць і яна пачала прадавацца, абменвацца, або перадавацца ў спадчыннае, вечнае, або часовае трыманне, вельмі каштоўным на наш погляд з’яўляецца ўсведамленне недасведчанымі уладальнікамі земляў тых складаннасцей, якія могуць узнікнуць пры аперацыях з зямлёй.

Праца з’яўляецца карысным дапаможнікам і для тых, хто вывучае генеалогію свайго роду. У кнізе прыведзены звесткі пра некалькі тысяч асобаў, уладальнікаў землямі ў межах Мінскай губерніі. У кожнага з іх знаходзілася ў валоданні больш за 50 дзесяцін зямлі. Да таго ж у даведніку знаходзяцца звесткі і аб службовых асобах, якія ўводзілі ў правы валодання зямлёй, праводзілі межаванне, або толькі сведчылі дакументы. Не трэба думаць, што іх нашчадкі загінулі, або ад’ехалі ў эміграцыю. Унукі людзей, аб якіх упамінаецца ў даследаванні і цяпер жывуць сярод нас і рупліва працуюць на карыць Радзімы. Сустракаюцца яны і на ўрадавым узроўні. Дарэчы і мы адшукалі інфармацыю аб сваіх продках, якія месціліся ў сёлах цяперашняга Лагойскага раёна. Прычым цікава, што ў розныя спісы нашых продкаў, пражываючых у ваколіцах Гайны, у сёлах Міхалава і Лагаза, уносілі не толькі як Чарняўскіх, але як Чарноўскіх і нават Чарноцкіх.

 На наш погляд аказалася вельмі карысным увядзенне ў шырокі навуковы абарот і дапаможнага матэрыяла, які зведзены ў чатырох дадатках. Асаблівую цікавасць у даследчыкаў несумненна выклічуць статыстычныя і абагульняючыя матэрыялы, прыведзеныя ў 1876г. супрацоўнікамі Мінскага статыстычнага камітэта пры выданні “Списка землевладельцев Минской губернии на 1876 год”, узораў дакументаў, якія выкарыстоўваліся ўласнікамі пры продажы, абмену, або ў выпадку арэнды земляў. Хацелася, каб досвед, атрыманы аўтарам пры распрацоўцы матэрыяла аб землеўласніках апошняй паловы XIX ст., быў распаўсюджаны і на іншыя тэрыторыі Расійскай імперыі, якія раней уваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага і былі заселены пераважна беларускім насельніцтвам. Выхад у свет другой часткі даследавання будзе садзейнічаць пашырэнню нашых ведаў аб мінулым краіны.

Чарняўскі Ф.В[2].

 


Коллективное письмо


Мы, Интернет-сообщество историков, генеалогов, исследователей родословия сайта Всероссийское Генеалогическое Древо (ВГД)(vgd.ru), просим приобщить к материалам дела наше коллективное письмо в защиту историка-архивиста Дрозда Дмитрия Михайловича, обвиняемого по ч. 2 ст . 293 УК РБ.

Дрозд Д.М. – один из лучших признанных российских и белорусских специалистов по истории и генеалогии. В 2010 был издан подготовленный им Справочник "Землевладельцы Минской губернии. 1861-1900", содержащий огромный объём ценной исторической и генеалогической информации. Очевидно, что такой справочник мог появиться только в результате квалифицированного длительного кропотливого труда в архивах, который занял несколько последних лет. Это бесценный труд для историков-генеалогов и неспециалистов.

Кроме того, в течение нескольких лет на форуме сайта ВГД Дмитрий вел тему по поиску предков. Его тема стала настольной книгой для начинающих генеалогов, для тех, кто ведет поиск своих родовых корней в Республике Беларусь. Благодаря ему, многие белорусы, разбросанные по всему миру, прониклись любовью к Родине своих предков, многие отыскали своих родственников и восстановили утраченные родственные связи. Его помощь в этом неоценима, для нескольких тысяч форумчан Дмитрий Михайлович - основной помощник и консультант по генеалогическому поиску в Беларуси. Форум и его пользователи (а их более 70 тысяч человек по всему миру) теперь постоянно ощущают отсутствие его компетентных, квалифицированных советов, подсказок профессионала, беззаветно влюбленного в свое дело и бескорыстно делящегося своими знаниями в генеалогии и истории.

В настоящее время книга Дмитрия Дрозда "Землевладельцы Минской губернии 1861-1900" рассылается по библиотекам и архивам России, стран Балтии, Украины, Польши, расходится среди пользователей сайта. Специалисты в области генеалогии, опытные архивисты признают бесспорную ценность и полезность этой книги, беспрецедентной по объему информации и труду. Труд Дмитрия Дрозда - это история белорусского народа, роста его самосознания. Книга вызывает интерес к истории Беларуси, к истории Родины. Она воспитывает чувство патриотизма, любви к стране, гордости и уважения к своим предкам. И в этом огромная заслуга Дмитрия! Тысячи форумчан говорят ему спасибо и надеются, что Дмитрий сумеет продолжить начатую новую книгу по истории генеалогии белорусского народа в 20 веке! Просим отнестись к делу Дмитрия Дрозда с пониманием и объективностью, такие люди нужны Беларуси, а его труды - потомкам!

 

53 подписи[3] 

 

[1] Кандыдат філалагічных навук, сябра Саюза Беларускіх Пісьменнікаў, былы загадчык Аддзела Археаграфii БелНДI дакументазнаўства i архiўнай справы (1996—2006), в. а. Старшыні Археаграфічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001—2007)

 [2] Гісторык, аўтар біяграфічных даведнікаўУраднікі Менскага ваяводства XVI - XVIII стагоддзяў”.

 [3] Письмо отправлено в суд Октябрьского района г. Минска. Под ним подписались: Шпурик Н.П., Шахбазова В.К., Антонова Е.В., Клебче Г.А., Забелло Ю.В., Широчин Д.Л., Одеркова Н.П., Калинина Н.А., Пушкин В.А., Юрченко О.В., Бибиков В.В., Фещенко И.Р., Ковалёва С.С., Штробель С.В., Шеватова О.В., Шумкова М.Г., Орехва Л.В., Яралова Е.В., Синяева Е.В., Скибина Л.В., Лось А.В., Заленская И.О., Кременецкий Д.В., Черкашина Л.В., Беляева О.А., Азарова Т.П., Бондарева Е.Ю., Глушак Е.Б., Каптюк С.Ю., Ширяева Л.В., Козловская С.В., Бенедиктович Л.А., Гилева В.А., Андрианов А.С., Гризенко Е.М., Забара Л.И., Караганов П.М., Кравцова Е.М., Дорошенко О.Е., Бурда Т.И., Сырицын С., Сапелин Р.А., Сотникова Т.Н., Шумская А.В., Ляховская Е., Южакова О.Б., Вевель Я.А., Грачёва Т.Л., Петряхин С.Д., Веллинг В.А., Чигорев Ю.А., Страдомский Ю.М., Примако Д.Д., Главацкая Т.В., Стодольский С.А., Иващенко Ю.А, проживающие в следующих странах, городах, сёлах и посёлках: Минск, Гомель (Беларусь); Москва, Санкт-Петербург, Нижний Новгород, Тольятти, Архангельск, Томск, Вологда, Пермь, Мурманск, Краснодар, Черняховск, Ставрополь, Изобильный, Пушкин, Калининград, Владивосток, Тверь, Дзержинский, Домодедово, п. Мундыбаш (Россия); Киев, Севастополь, Днепропетровск, Винница, с. Весёлая Тарасовка (Украина); Тбилиси (Грузия); Теплице (Чехия); Целле (Германия); Бедфорд (Великобритания). Всем подписавшим низкий поклон от автора.   

               

На главную